Юрась Губарэвіч (hubarevich) wrote,
Юрась Губарэвіч
hubarevich

Хто болей?

На гэтых выбарах ведамства Лідзіі Ярмошынай дало ўсім жадаючым унікальную магчымасць уважліва азнаёміцца са спісамі ініцыятыўных груп.

Вырашыў пашукаць знаёмыя прозвішчы ў складзе груп падтрымкі шматлікіх кандыдатаў у кандыдаты. Як і чакалася, большасць сябраў Руха за Свабоду  размеркавалася паміж групамі Алеся Міхалевіча і Рыгора Кастусёва. Літаральна адзінкі працуюць у камандах Андрэя Саннікава і Ўладзіміра Някляева.

Самі спісы, як правіла, адсартыраваныя ў алфавітным парадку, кожнае прозвішча пранумераванае, што дае магчымасць лёгкага пошуку патрэбных людзей.

Але найбольш маю ўвагу прыцягнуў спіс ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага, аднаго з сустаршыняў БХД. Уважліва азнаёміўшыся з ім, я зразумеў сакрэт ашэламляльнага посьпеху БХД на мясцовых выбарах 2010 году. Дзе, нагадаю, хрысцьянскія дэмакраты шакіравалі каляпалітычную публіку гіганцкімі спісамі кандыдатаў.

Разгадка аказалася простай.
Дубляванне некаторых прозвішчаў сябраў каманды па два, а то і тры разы, дазволіла Віталю Рымашэўскаму здаць “унушальны” спіс з 1699 асобаў.

(выпадковы кавалак спісу)
892. Масюк Алесь Канстанцінавіч
893. Масюк Алесь Канстанцінавіч
900. Мацкевіч Валер Валер'евіч
901. Мацкевіч Валерый Валер'евіч
903. Мацук Багуслаў Сцяпанавіч
904. Мацук Багуслаў Сцяпанавіч
963. Мякіннік Сяргей Паўлавіч
964. Мякіннік Сяргей Паўлавіч
983. Насибович Наталья Сергеевна
984. Насибович Сергей Григорьевич
985. Насібовіч Наталля Сяргееўна
986. Насібовіч Сяргей Рыгоравіч
990. Наумович Ирина Владимировна
991. Наумович Ирина Владировна

(далей - болей)
1041. Пажарыцкі Аляксандр Валер'евіч
1042. Пажарыцкі Аляксандр Валер'евіч
1046. Палудніцын Віктар
1047. Палудніцын Віктар
1048. Палудніцын Віктар Мікалаевіч
1049. Палудніцына Зінаіда
1050. Палудніцына Зінаіда
1051. Палудніцына Зінаіда Феліксаўна
1052. Палуева Іна Мікалаеўна
1053. Палуева Іна Мікалаеўна
1055. Пальгоўскі Сяргей Раманавіч
1056. Пальгоўскі Сяргей Раманавіч
1062. Паниев Павел Владимирович
1063. Паниев Павел Владимирович
1078. Пахірка Наталля Аркадзьеўна
1079. Пахірка Наталля Аркадзьеўна
1093. Петренко Светлана Федоровна
1094. Петренко Светлана Федоровна

(там паўсюль такое)
Tags: кандыдаты, пазітыў
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 15 comments