Са Свабоды

И вновь продолжается бой...

Нарэшце знайшоў тлумачэнне, чаму былыя камсамольскія актывісты абралі менавіта такую назву для сваёй "грамадзкай" кампаніі.
Іх настальгія па гераічнай маладосці дае адказ на гэтае пытанне.


С неба милостей не жди,
Жизнь для пpавды не щади.
Hам pебятa в этой жизни
Только с пpавдой по пути.


Прапаную ў якасці афіцыйнага гімна кампаніі "Говори правду".
Я

Хросны Бацька

А тут і поўнае відэа. Каму не шкада трафіка.

P.S. Спасылка працуе. Ролік на 30 хвілінаў. Хапае дробных недакладнасцяў. Склалася адчуванне, што фільм разлічаны перадусім на беларускага гледача, але новых фактаў у ім не сказана.
Са Свабоды

Гульні ў Адзінага

Чарговая дэза на тэму "адзінага", на гэты раз ад БелаПАН.

"Ярослав Романчук, Николай Статкевич, Александр Козулин, Александр Ярошук, Сергей Калякин, Владимир Некляев, Виталий Римашевский и Григорий Костусев согласились участвовать в выдвижении единого кандидата и использовать площадку рады для достижения договоренности о совместных действиях. Андрей Санников еще не определился со своим участием в этом процессе, а Александр Милинкевич и Алесь Михалевич отказались участвовать в нем"

Калякін і Някляеў ніколі фармальна не заяўлялі пра сваё вылучэнне. За Казуліным і Статкевічам няма структураў, якія нават тэарэтычна маглі б сабраць неабходную колькасць подпісаў. А Кастусёў ніякай згоды на ўдзел у працэсе не даваў. І чаму, у такім выпадку, забылі пра Глушакова і Фралова, за якімі, у адрозненні ад большасці вышэйзгаданых, стаяць зарэгістраваныя палітычныя партыі?

У адсутнасць рэальнага працэса пачынаецца маніпуляванне грамадзкай думкай пры дапамозе СМІ. Недзе я ўжо гэта бачыў.
Я

Gin Cup

У спякотны летні вечар, адзін з лепшых ахалоджваючых кактэляў - Джын Кап.
Складнікі дастаць даволі проста нават у Беларусі:
5/10 Джына;
4/10 сока лімона;
1/10 цукровага сіропа;
некалькі галінак мяты.

Спосаб прыгатавання. Пакласці мяту і цукровы сіроп у шклянку (падыйдзе "old-fashioned" альбо шклянка для віскі). Невялічкай лыжкай расцерці мяту да з'яўлення характэрнага водару. Насыпаць да верху сечаным льдом, дадаць свежаадціснуты лімонны сок, джын.  Перамешваць, покуль сценкі шклянкі не аб'інеюць.
Піць маленькімі глыткамі смакуючы.

Collapse )
офіс

Рух завербаваў уласнага актывіста

Да гэтага часў здзіўляюся, як гэта мы не запыталі дазволу ў Севярынца, каб звярнуцца да сябра Руха за Свабоду па дапамогу ў выбарчай кампаніі?

"БХД скандаліць супраць сябе"
Калі сказаць па праўдзе, гэтыя скандалы і хлусня з боку БХД ужо дасталі. Але даводзіцца выкрываць іх непрыстойныя паводзіны. Таму, як казаў А.Зімоўскі ў аналагічнай сітуацыі: "Если они будут продолжать, то и мы будем продолжать".
Са Свабоды

Лідэры Талібана абвесцілі "Джыхад" Мілінкевічу

Давялося адказаць на хлуслівыя выпады прэс-службы БХД.
Я разумею, Віталь Рымашэўскі для сябе абраў шлях у нікуды, але навошта сваю арганізацыю тапіць?

Губарэвіч: Асобныя кіраўнікі БХД самасцвярджаюцца за кошт скандалаў, хлусні і хамства
Са Свабоды

Што гэта ўсё азначае?

Некалькі месяцаў таму зарэгістраваў дамен у зоне BY. Сёння атрымаў ліст ад хостэра:

"Кроме того, просим учесть, что в соответствии с Постановлением СМ РБ №644 от 29.10.10 г. электронные почтовые ящики отнесены к информационным ресурсам. Таким образом, в целях соблюдения п.3 Указа Президента РБ №60 от 01.02.2010 г. с 1.07.2010 г. белорусские субъекты хозяйствования обязаны размещать электронный почтовый сервер предприятия на белорусском хостинге. Следовательно, если Ваше предприятие или ИП ранее использовало почтовые ящики на бесплатных почтовых серверах (TUT.BY, Mail.Ru, Yandex.Ru, Gmail.com и др.), или корпоративную почту на базе GoogleApplications, необходимо перенести их на белорусский хостинг. При необходимости мы зарегистрируем электронный почтовый сервер Вашего предприятия в рамках ранее приобретенного у нас пакета услуг хостинга, после чего бесплатно проведем государственную регистрацию почтовых ящиков в установленном порядке."

Collapse )
Я

Наш кандыдат са Шклова

На бліжэйшым з'ездзе БНФ вылучыць кандыдата.
Асобыя прыкметы: старэйшы за 50 гадоў, нарадзіўся ў магілёўскай вобласці, служыў у СА, скончыў Беларускую сельска-гаспадарчую акадэмію, доўгі час працаваў у Шклове, быў дэпутатам і дырэктарам саўгасу, бацька траіх дзяцей.